Вайна з памерлымі: помста Арміі Краёвай ад рэжыму — эфір з Пашкевічам

Вайна з памерлымі: помста Арміі Краёвай ад рэжыму — эфір з Пашкевічам

За апошнія некалькі месяцаў у Беларусі былі знішчаныя некалькі месцаў пахавання і помнікаў з імёнамі салдат і афіцэраў Арміі Краёвай, якія загінулі на тэрыторыі Беларусі. Стала відавочна, што гэта не выпадковасць і не імкненне навесці на магілах “беларускі парадачак”, а менавіта спланаваная і мэтанакіраваная кампанія па знішчэнні такіх месцаў памяці і ўшанавання. 

Што з сябе ўяўляла Армія Краёва і якое дачыненне яна мела да Беларусі і беларусаў? Ахвяры якіх баёў ляжаць у беларускай зямлі — што за пахаванні знішчаюцца? Ідэалогія, палітыка і гісторыя — як яны звязаныя і якое дачыненне маюць да гэтай сітуацыі? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае гісторык Алесь Пашкевіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі