Вайны не будзе — Венесуэла і Гаяна дамовіліся вырашыць пытанне без зброі

Ірфаан Алі і Нікалас Мадура

Ірфаан Алі і Нікалас Мадура / Reuters

Венесуэла і Гаяна дамовіліся не выкарыстоўваць сілу ў развязанні пытання пра тое, каму належыць штат Эсекіба, дзе раней знайшлі нафту. У цяперашні час рэгіён знаходзіцца ў юрысдыкцыі Гаяны. Але венесуэльскі прэзідэнт Нікалас Мадура сёлета правёў рэферэндум і падпісаў пастанову аб далучэнні Эсекіба да Венесуэлы.

Учора прайшлі перамовы Мадуры з прэзідэнтам Гаяны Мухамедам Ірфаанам Алі. "Гаяна і Венесуэла наўпрост ці ўскосна не будуць пагражаць або выкарыстоўваць сілу адна супраць адной у любых абставінах, уключаючы тыя, што служаць вынікам любых існых рознагалоссяў паміж дзвюма дзяржавамі", — гаворыцца ў сумеснай заяве, апублікаванай паводле вынікаў сустрэчы. Бакі дамовіліся вырашаць праблемныя пытанні ў адпаведнасці з міжнародным правам, з дапамогай дыялогу і ўстрымлівацца ад эскалацыі.

Зрэшты, у адным пытанні дамовіцца не ўдалося — ці прыцягваць да вырашэння спрэчкі Міжнародны крымінальны суд. На гэтым настойвае Гаяна, аднак Венесуэла не прызнае юрысдыкцыі МУС.

Мяркуецца, што новая сустрэча прадстаўнікоў Венесуэлы і Гаяны адбудзецца ў найбліжэйшыя тры месяцы ў Бразіліі.

Дададзім, што спрэчны рэгіён Эсекіба складае тры чвэрці плошчы Гаяны. Прэтэнзіі Венесуэлы на спрэчны рэгіён абвастрыліся ў 2015 годзе, калі на тэрыторыі Эсекіба знайшлі нафту. З адкрыццём радовішчаў эканоміка Гаяны пачала расці — тры гады запар яна яна дэманструе рост 40% у год.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі