Вайскоўцы праводзілі дэзынфекцыю ў Заслаўе
Увечары 29 красавіка вайскоўцы праводзілі дэзынфекцыю ў Заслаўе. Як паведамляе ў Telegram прэс-служба Міністэрства абароны, яны наведалі тэрапеўтычнае аддзяленне мясцовай бальніцы, паліклініку і дзіцячую кансультацыю.
Гэта не першая такая акцыя. Байцы войскаў радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны на працягу красавіка дапамагаюць паліклінікам і бальніцам у дэзынфекцыі.
Гэты і наступныя здымкі — "Ваяр"
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.