Вайсковая выведка Украіны захапіла дакументы намесніка міністра абароны РФ

Сакрэтную дакументацыю Мінабароны РФ цяпер вывучаюць у Кіеве

Сакрэтную дакументацыю Мінабароны РФ цяпер вывучаюць у Кіеве / ria.ru

Вайсковая выведка Украіны захапіла службовыя дакументы намесніка міністра абароны РФ Цімура Іванова. Сцвярджаецца, што ёй удалося правесці "чарговую паспяховую спецаперацыю" і атрымаць доступ да сервераў расійскага Міністэрства абароны.

"Цяпер украінская спецслужба валодае праграмным забеспячэннем для абароны інфармацыі і шыфравання, якое выкарыстоўвала МА РФ, а таксама ― масівам сакрэтнай службовай дакументацыі расійскага Міністэрства вайны, — гаворыцца ў паведамленні. — Гаворка ідзе пра загады, справаздачы, распараджэнні, даклады і іншыя дакументы, якія цыркулявалі паміж 2000 структурных адзінак сілавога ведамства Расіі. Атрыманая інфармацыя дазваляе ўстанавіць поўную пабудову сістэмы расійскага Мінабароны і яго звёнаў".

Вайсковая выведка Украіны захапіла дакументы намесніка міністра абароны РФ
t.me/DIUkraine/
Вайсковая выведка Украіны захапіла дакументы намесніка міністра абароны РФ

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі