Вецер сарваў афармленне транспарту ў пункце пропуску "Мядзінінкай"
Афармленне аўтатранспарту прыпынена ў літоўскім пункце пропуску "Мядзінінкай" на беларуска-літоўскай мяжы (з беларускага боку — "Каменны Лог"). Праблемы ў літоўскіх мытнікаў узніклі з-за збояў у электрасілкаванні, перадае БЕЛТА са спасылкай на Гродзенскую рэгіянальную мытню.
Афармленне ўсіх відаў транспарту было прыпыненае сёння з 00.30 паводле беларускага часу ў пункце пропуску "Мядзінінкай". Парывы ветру адключылі электрычнасць на літоўскім баку.
У Гродзенскай рэгіянальнай мытні просяць усіх, хто плануе паездкі ў гэтым кірунку, улічваць інфармацыю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.