“Ведомости”: адстаўка Генадзя Анішчанкі ўсё ж адбылася

Адной з прычын адстаўкі стала тое, што чыноўнік стаў некіруемым, — кажа федэральны чыноўнік, на якога спасылаецца выданне.

У сваю чаргу чалавек, блізкі да адміністрацыі прэзідэнта, заявіў “Ведомостям”, што ў Генадзя Анішчанкі даўні канфлікт з віцэ-прэм'ерам Вольгай Галадзец. Іншая крыніца, блізкая да Крамля, адзначае, што ва ўплывовага чыноўніка былі складаныя адносіны і з іншымі членамі ўрада, у тым ліку з самім Дзмітрыем Мядзведзевым.

У той жа час, па словах Дзмітрыя Пяскова (прэс-сакратара Уладзіміра Пуціна), у Крамлі вельмі высока цэняць працу Генадзя Анішчанкі. Кіраўніка Расспажыўнагляду прызначае і вызваляе старшыня ўрада, і ніхто пакуль адпаведнага дакумента не бачыў; да заявы Вольгі Галадзец аб адстаўцы санітарнага доктара ў Крамлі "ніяк не ставяцца", заявіў Дзмітрый Пяскоў "Ведомостям".

Са свайго боку, газета "Коммерсантъ" у сераду пацвярджае інфармацыю пра адстаўку Генадзя Анішчанкі. "Адстаўка спадара Анішчанка дэ-факта адбылася: у прэс-службе віцэ-прэм'ера паведамілі, што кантракт кіраўніка Расспажыўнагляду скончыўся 21 кастрычніка. Прадстаўляць новую кандыдатуру на пасаду будзе сама спадарыня Галадзец. Што яна, па сутнасці, ужо зрабіла", — гаворыцца ў публікацыі.

Як піша "Коммерсантъ", найбольш папулярная версія прычынаў нечаканай адстаўкі — канфлікт дзвюх дзяржструктур, занятых кантролем на рынку харчавання: Рассельгаснагляду і Расспажыўнагляду.

Фота: rusrep.ru.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі