Барыса Джонсана не задаволіў план "мяккага" брэкзіту

Барыса Джонсана не задаволіў план "мяккага" брэкзіту

Барыс Джонсан пакінуў пост кіраўніка МЗС Вялікабрытаніі. Прычынай адстаўкі стала нязгода Джонсана а таксама міністра па пытаннях Brexit Дэвіда Дэвіса (пра яго стала вядома крыху раней) з планам выйсця з ЕС а таксама развіццём адносінаў паміж Лонданам і Бруселям пасля вяртання Брытаніі "самастойнасці". Пра гэта заявіла прэм'ер-міністр краіны Тэрэзы Мэй, перадае ТАСС. 


Цікава, што Джонсан лічыўся прыхільнікам жорсткага Brexit у брытанскім кабінеце міністраў. Разам з Дэвісам ён крытыкаваў варыянт "мяккага" выхаду з Еўрасаюзу, шлях якога абраў брытанскі ўрад. Згодна з планам, Брытанія захавае зону свабоднага гандлю для тавараў а таксама распрцуе спрошчаны мытны парадак з ЕС.

Новым міністрам па справах Brexit стаў Дамінік Рааб. Раней ён быў намеснікам міністра па справах рэгіёнаў і мясцовага кіравання. Хто заменіць Джонсана, пакуль невядома. 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі