Шэраг высокапастаўленых чыноўнікаў Украіны адпраўленыя ў адстаўку
Ва Украіне адбыўся шэраг гучных адставак / pixabay.com
Кабінет міністраў Украіны прыняў адстаўкі чатырох намеснікаў міністраў і пяцярых кіраўнікоў абласцей.
Пасад пазбавіліся намеснік міністра абароны Вячаслаў Шапавалаў, намеснікі міністра развіцця абшчын і тэрыторый Іван Лукера і Вячаслаў Нягода, а таксама намеснік міністра сацыяльнай палітыкі Віталь Музычэнка.
Урад Украіны падтрымаў праекты ўказаў Уладзіміра Зяленскага, які адправіў у адстаўку кіраўнікоў Кіеўскай (Аляксей Кулеба), Днепрапятроўскай (Валянцін Разнічэнка), Сумскай (Дзмітрый Жывіцкі), Запарожскай (Аляксандр Старух) і Херсонскай (Яраслаў Янушэвіч) абласцей.
Раней стала вядома, што ў адстаўку падалі намеснік кіраўніка Офіса прэзідэнта Кірыл Цімашэнка, намеснік генпракурора Аляксей Сіманенка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.