Венгерскі калідор: ці выйдзе ім Лукашэнка ў ЕС — эфір са Слюнькіным

Павел Слюнькін / Еўрарадыё
Павел Слюнькін / Еўрарадыё

Візіт у Мінск міністра замежных спраў Венгрыі нарабіў шуму. Лукашэнкаўская прапаганда грымела ад радасці: нарэшце, маўляў, Захад зразумеў неабходнасць прызнання Лукашэнкі. З іншага боку было альбо абурэнне пазіцыяй Будапешта насуперак пазіцыі ЕС, альбо развагі на тэму ролі Венгрыі ў якасці паштальёна, які нясе ў Мінск і Маскву апошнія папярэджанні.


Што насамрэч азначае візіт венгерскага міністра ў Мінск і ці можа Будапешт у такой сітуацыі і дзейнічаць выключна па сваёй ініцыятыве? Ці бачныя прыкметы гатоўнасці Захаду да пачатку дыялогу з Лукашэнкам і ці знойдуцца тыя, хто паверыць яго абяцанням? Што стаіць за развагамі Падаляка пра беларускія дэмсілы і ці гатовы Кіеў вярнуцца да супрацы з лукашэнкаўскім рэжымам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае аналітык Еўрапейскага савета па міжнародных адносінах (ECFR), былы супрацоўнік МЗС Беларусі Павел Слюнькін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі