Вера Лапко прайграла ў фінале тэніснага турніру ў Мінску
Вера Лапко прайграла ў фінале тэніснага турніру Saleo Cup, які прайшоў у Мінску. У рашаючым паядынку беларуска саступіла больш рэйтынгавай расіянцы Ганне Калінскай — 4:6, 3:6. У рэйтынгу ВТА Лапко займае 641-е месца, Калінская — 529-е.
На кортах сталічнага цэнтра алімпійскага рэзерву выступалі прадстаўніцы 12 краін свету. Прызавы фонд турніру складае 25 тысяч долараў.
Вера Лапко. Фота: БЕЛТА