Віцебская лякарня купляе кравецкія нажніцы і ніткі
Кравецкія нажніцы / prm.masterdel.ru
Віцебская абласная клінічная лякарня абвясціла тэндар на равецкія нажніцы, нажніцы зіг-заг і белыя ніткі ў бабінах. Закупка тэрміновая: на тое, каб паўдзельнічаць у тэндэры, у прадпрыемстваў ёсць толькі чатыры дні, два з якіх — выходныя.
Паводле дакументаў, бальніцы патрабуецца 6 кравецкіх нажніц даўжынёй 15-18 см, трое нажніц з зігзагападобнымі лёзамі даўжынёй 23 см. Гэта прылады для разразання і абрэзкі матэрыялаў, якія выкарыстоўваюцца пры шыцці. Для хірургічных мэтаў такія нажніцы не падыходзяць. Таксама лякарня закупляе 150 бабін швейных армаваных нітак. Агульны кошт трох лотаў — 855 рублёў.
Што ў лякарні збіраюцца шыць, у тэндэрнай дакументацыі не сказана.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.