Віцебскі праваабаронца П.Левінаў асуджаны на 10 сутак і штраф

Чыгуначны раённы суд Віцебску прызнаў прадстаўніка арганізацыі "Беларускі Хельсінкскі камітэт" Паўла Левінава вінаватым у дробным хуліганстве і непадпарадкаванні патрабаванням работнікаў міліцыі. Яго асудзілі на 10 сутак арышту ў ізалятары часавага ўтрымання і штраф у памеры 20 базавых велічынь (700 тысяч беларускіх рублёў). Судовы разгляд адміністрацыйнай справы П.Левінава праходзіў у два этапы. Працэс, распачаты 28 сакавіка, быў завершаны 23 красавіка: суддзя Алена Жук змушаная была прызнаць, што міліцэйскія пратаколы па абвінавачванні праваабаронцы складзеныя з фактычнымі памылкамі, і гэтыя дакументы былі ануляваныя. 22 траўня працэс аднавіўся: супрацоўнікі Першамайскага РАУС склалі новыя пратаколы, і справу Левінава перадалі іншаму суддзі.

П.Левінава затрымалі ўвечары 27 сакавіка. Ён некалькі разоў беспаспяхова спрабаваў на працягу некалькіх гадзін патрапіць у кватэру незалежнага журналіста Вадзіма Баршчэўскага, дзе праходзіў ператрус па распараджэнні Мінскай пракуратуры і куды яго не пускалі супрацоўнікі міліцыі.

На знак пратэсту супраць несправядлівага, на яго погляд, затрымання і абвінавачвання Левінаў абвясціў галадоўку, якая працягвалася з 27 сакавіка па 10 красавіка. На судовыя паседжанні ён прыходзіў у майцы з надпісам "Нецэнзурна не выказваюся".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі