Віцебскі злодзей знайшоў у камеры захоўвання крамы 2 тысячы долараў

Віцебскі злодзей знайшоў у камеры захоўвання крамы 2 тысячы долараў

Віцебскі пенсіянер, які займаўся ўскрыццём ячэек камер захоўвання ў крамах і абкрадаў іх, сарваў сапраўдны “джэкпот”. Аднак з пакупніцаў крамы, жанчына 1939 года нараджэння, несла ў банк свае ашчаджанні — 2 тысячы долараў, 465 еўра і 3,6 мільёна рублёў. Па дарозе ў фінансавую ўстанову пенсіянерка вырашыла зазірнуць у краму і пакінула там пакет з грашыма ў камеры захоўвання. Праз дзесяць хвілінаў яна вярнулася, але грошай на месцы не знайшла.

Праваахоўнікі высветлілі асобу пенсіянера-злодзея. Гарадскі аддзел Следчага камітэту распачаў крымінальную справу, перадае БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі