Віцебскія падлеткі прадавалі крадзеныя ровары праз Kufar.by
Віцебскія следчыя выявілі школьнікаў, якія займаліся крадзяжом ровараў, паведамляе прэс-служба СК.
10 жніўня два непаўналетнія хлопцаы скралі тры ровары з розных пад'ездаў шматкватэрнага дома ў Віцебску. Абвесткі аб продажы яны размясцілі на інтэрнэт-пляцоўцы Kufar, праз якую прадалі адзін ровар і патрацілі грошы. У якасці пакупнікоў двух іншых ровараў ужо выступілі міліцыянты.
Юнакоў затрымалі, скрадзеныя ровары ў іх забралі і вярнулі пацярпелым.
Таксама выявілася, што сёлета 27 чэрвеня 16-гадовы абвінавачаны праз незачыненыя дзверы забраўся ў кватэру сваёй знаёмай. Там юнак скраў маёмасць яе маці на суму больш за 850 рублёў, у тым ліку мабільнік і вырабы з срэбра. Крадзеную маёмасць ён занёс у ламбард. Аднак там прымаць яе адмовіліся, пасля чаго хлопец усё выкінуў.
16-гадовага юнака вінавацяць паводле ч. 2 арт. 205 (крадзеж, учынены з пранікненнем у жыллё) і ч. 2 арт. 205 (крадзеж, учынены паўторна, групай асоб). Яго 15-гадоваму прыяцелю выставілі абвінавачанне толькі паводле ч. 2 арт. 205 (крадзеж, учынены групай асоб) Крымінальнага кодэкса. Іх выпусцілі пад падкіску аб нявыездзе і належных паводзінах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.