Віцяблян масава выклікаюць у пракуратуру і пытаюцца пра сувязі з Ціханоўскай

Пракуратура шукае сувязі віцяблян з Офісам Ціханоўскай / yandex.net
Пракуратура шукае сувязі віцяблян з Офісам Ціханоўскай / yandex.net

У Віцебску масава выклікаюць у пракуратуру людзей, якія раней трапілі пад адміністрацыйны пераслед па палітычных артыкулах. Як паведамляе праваабарончая група MAYDAY, выклікаюць віцяблян для "прафілактычных гутарак".

Падчас размовы ў іх пытаюцца, ці мелі яны дачыненне да перадвыбарчага штаба Святланы Ціханоўскай у 2020 годзе ці да Каардынацыйнай Рады. Таксама пракурорскія работнікі цікавяцца ў віцяблян, ці кантактавалі яны з Офісам Святланы Ціханоўскай. Потым іх прымушаюць падпісацца, што з імі была праведзеная гутарка.

Колькасць людзей, якіх выклікаюць на такія гутаркі, праваабаронцы ацэньваюць як вельмі вялікую.

Раней Еўрарадыё паведамляла, што да тых, каго затрымлівалі па "палітычных" артыкулах Адміністрацыйнага кодэкса, з праверкамі ходзіць міліцыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі