Віцяблянін знайшоў два марскія гадзіннікі з радыяцыяй
15 верасня ў 18:28 да віцебскіх ратавальнікаў звярнуўся мужчына з паведамленне, што ў яго ёсць два марскія гадзіннікі з перавышэннем радыяцыйнага фону, паведамляе прэс-служба МНС.
Дакументаў з тэхнічнымі характарыстыкамі гадзіннікаў не было. Ратавальнікі правялі замеры гама- і бэта-выпраменьвання: на паверхні абодвух прыстасаванняў фон быў значна вышэйшы за натуральны.
Паводле папярэдніх звестак, у люмінесцэнтнай фарбе пакрыцця цыферблата для святла выкарыстоўвалася радыеактыўнае рэчыва радый-226. Гэтыя даныя ўдакладняюцца. Пытанне пра ўтылізацыю гадзіннікаў вырашаецца.
Дарэчы, падобны выпадак адбыўся 7 верасня ў Міёрскім раёне. Там мужчына знайшоў карабельны гадзіннік з радыяцыяй і прынёс яго да ратавальнікаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.