Відэа матчаў 2-га тура групавога раўнда Лігі чэмпіёнаў

Відэа матчаў 2-га тура групавога раўнда Лігі чэмпіёнаў

29 верасня прайшлі восем матчаў 2-га тура групавога раўнда футбольнай Лігі чэмпіёнаў. У групе "Е" БАТЭ сенсацыйна перамог на "Барысаў-Арэне" італьянскую "Рому" — 3:2. "Барселона" без траўмаванага Ліянэля Месі атрымала валявую перамогу над "Баерам" — 2:1.  Лідыруе "Барса" — 4 ачкі (розніца мячоў — 3:2), "Баер" і БАТЭ набралі па 3 ачкі (5:3 і 4:6 адпаведна), у "Ромы" 1 ачко (3:4).

У групе F мюнхенская "Баварыя" разграміла заграбскае "Дынама" — 5:0, тры галы на рахунку Роберта Левандоўскі. Лонданскі "Арсенал" саступіў дома грэцкаму "Алімпіякасу" — 2:3. У "Баварыі" 6 ачкоў, "Алімпіякас" і "Дынама" набралі па 3, у "Арсенала" ачкоў няма.

У групе "G" партугальскі "Порту" выйграў у англійскага "Чэлсі" — 2:1, "Макабі" (Тэль-Авіў) прайграў кіеўскаму "Дынама" — 0:2. "Порту" і "Дынама" маюць па 4 ачкі, у "Чэлсі" — 3, "Макабі" ачкоў не мае.

У групе "Н" піцерскі "Зеніт" вырваў перамогу ў бельгійскага "Гента" — 2:1, французскі "Ліён" прайграў іспанскай "Валенсіі" — 0:1. Лідыруе "Зеніт" — 6 ачкоў, "Валенсія" — 3, "Ліён" і "Гент" — па 1 ачку.

У сераду адбудуцца яшчэ восем матчаў 2-га тура групавога раўнда Лігі чэмпіёнаў: "Астана" (Казахстан) — "Галатасарай" (Турцыя), "Ювентус" (Італія) — "Севілья" (Іспанія), "Мальмё" (Швецыя) — "Рэал" (Мадрыд, Іспанія), "Атлетыка" (Мадрыд, Іспанія) — "Бенфіка" (Партугалія), "Барусія" (Менхенгладбах, Нямеччына) — "Манчэстар Сіці" (Англія), "Шахцёр" (Украіна) — ПСЖ (Францыя), ЦСКА (Расія) — ПСВ (Нідэрланды), "Манчэстар Юнайтэд" (Англія) — "Вольфсбург" (Нямеччына).

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі