Відэа: На шведскага міністра юстыцыі напалі з вогнетушыцелем

На міністра юстыцыі і міністра па справах міграцыі ва ўрадзе Швецыі Моргана Ёхансана напаў невядомы мужчына, калі чыноўнік наведваў лагер бежанцаў. Нападнік абліў чыноўніка пенай з вогнетушыцеля, паведамляе "Беларускі партызан" са спасылкай на шведскую прэсу.

Ахова міністра паваліла нападніка на падлогу і абясшкодзіла яго. У лагер прыехалі тры паліцэйскія машыны, мужчыну затрымалі і даставілі ў пастарунак.

Калі міністр высах, прысутныя сустрэлі яго апладысментамі. Ёхансан кажа, што ўсё адбылося вельмі хутка і ён быў здзіўлены і напалоханы. Тым не менш, ніякай шкоды міністру нанесена не было.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі