Відэа: Пасля магутнай залевы на вуліцы Мінска выйшлі палівальныя машыны
Пасля магутнай залевы, якая накрыла Мінск увечары і ўначы ўчора, зранку 26 ліпеня на мокрыя сталічныя вуліцы выйшлі працаваць палівальныя машыны. Адпаведнае відэа відавочцы размясцілі ў Фэйсбуку.
"А 4-й гадзіне раніцы пасля сённяшняга дажджу на працу выйшлі палівальныя машыны. Паводле звычайнага графіку", — пракаментаваў гэтае відэа Дзмітрый Станюта.
Як паведамляла Еўрарадыё, у Мінску ўвечары 25 ліпеня выпала каля 30% месячнай нормы ападкаў.