Відэа перамог "Порту" над "Баварыяй", "Барселоны" над ПСЖ
У сераду прайшлі два матчы 1/4 фінала футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Яны скончыліся з аднолькавым лікам.
15 красавіка прайшлі два чвэрцьфінальныя матчы футбольнай Лігі чэмпіёнаў. "Порту" на сваім полі ўпэўнена выйграў у "Баварыі" — 3:1. Два галы на рахунку Куарэжмы (3-я хвіліна, з пенальці, 10-я). На 28-й Алькантара забіў гол у адказ. Аднак на 65-й Марцінэс (на здымку) паставіў пераможную кропку.
У Парыжы "Барселона" без праблем перамагла ПСЖ — 3:1. У гасцей галы забілі Неймар (18-я хвіліна) і Суарэс (67-я і 79-я), на 82-й хвіліне Мацье стаў аўтарам аўтагола.
Матчы ў адказ пройдуць 21 красавіка.
Нагадаем, у першых матчах 1/4 фінала "Ювентус" выйграў у "Манака" — 1:0, "Атлетыка" і "Рэал" згулялі ўнічыю 0:0. Матчы ў адказ гэтых каманд пройдуць 22 красавіка.
Фота: Facebook, Reuters