Відэа ўчорашніх матчаў футбольнай Лігі чэмпіёнаў

Відэа ўчорашніх матчаў футбольнай Лігі чэмпіёнаў

У сераду, 30 верасня, прайшлі апошнія матчы 2-га тура групавога раўнда футбольнай Лігі чэмпіёнаў.

У групе "А" шведскі "Мальме" прайграў мадрыдскаму "Рэалу" — 0:2. Два галы забіў Крышціяну Раналду. Партугальскі форвард стаў найлепшым бамбардзірам "Рэала". За сваю кар'еру ён забіў 501 мяч, а за клуб — 324 (і абагнаў Рауля, у якога было 323). Раналду належыць і рэкорд па колькасці галоў у Лізе чэмпіёнаў — 82. Украінскі "Шахцёр" прайграў ПСЖ — 0:3.

У групе "В" маскоўскі ЦСКА перамог галандскі ПСВ — 3:2, а "Манчэстар Юнайтэд" — нямецкі "Вольфсбург" — 2:1.

У групе "С" казахстанская "Астана" згуляла ўнічыю 2:2 з турэцкім "Галатасараем", іспанскі "Атлетыка" саступіў партугальскай "Бенфіцы" — 1:2.

У групе "D" італьянскі "Ювентус" выйграў у іспанскай "Севільі" — 2:0, "Барусія" (Менхенгладбах) прайграла "Манчэстар Сіці" — 1:2.

Матчы 3-га тура стартуюць 20 кастрычніка. У гэты дзень БАТЭ прыме на "Барысаў-Арэне" "Барселону".

Фота: AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі