Відэа, як кандыдат у дэпутаты апрануў падчас выступу на ТБ процівагаз
Кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў апрануў падчас выступу на тэлеканале "Беларусь 3" процівагаз. Прадстаўнік партыі "Зялёныя" Дзмітрый Кучук, які балатуецца па Смаргонскай акрузе № 59, заклікаў людзей патрабаваць ад ураду спыніць будаўніцтва Астравецкай АЭС. Паводле яго слоў, яна нясе небяспеку для экалогіі, да таго ж электраэнергія АЭС "будзе вельмі дарагой".
"Калі не будзе спынена будаўніцтва, будзем хадзіць вось так", — сказаў Кучук у канцы свайго выступу і апрануў процівагаз.
Дарэчы, яшчэ адзін кандыдат у дэпутаты, Уладзімір Падгол, запісаў свой выступ на тэлебачанні ў... танкісцкім шлеме і бронекамізэльцы. Ці трапіць ён у эфір, даведаемся сёння ўвечары.