Відэа, як пад расійскім спартсменам абрынулася вышка
Пад расійскім спартсменам Сяргеем Назіным падчас скачка абрынулася вышка. Здарэнне адбылося на перадалімпійскім зборы ў Гаване.
Як інфармуе Delfi, Назін разам з партнёрам па камандзе выконваў сінхронны скачок з 10-метровай платформы. Сяргей Назін адштурхнуўся ад яе, пасля чаго частка збудавання абрынулася ў ваду разам з ім. На шчасце, сур'ёзных пашкоджанняў удалося пазбегнуць.