Відэа з Растова-на-Доне, дзе сёння адбыўся выбух на вуліцы
З’явілася відэа з Растова-на-Доне, дзе сёння адбыўся выбух на вуліцы. Як інфармуе РІА “Новости”, дворнік падабраў падазроны прадмет, які выбухнуў у яго руках. Мужчыне адарвала пальцы рукі, ён атрымаў раненне ў жывот. Пацярпелага адвезлі ў бальніцу.
Звяртаецца ўвага, што выбух адбыўся побач з адной з гарадскіх школ. У ёй прыпынены заняткі. Раён здарэння ачэплены міліцыяй, на месцы працуюць следчыя і крыміналісты.