Відэааператар-палітвязень Павел Падабед асуджаны на 4 гады калоніі
Павел Падабед / t.me/bajby/
Відэааператар Павел Падабед асуджаны на 4 гады калоніі агульнага рэжыму (як і патрабаваў прадстаўнік пракуратуры). Яго прызналі вінаватым па артыкуле "стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім" (ч.3 арт. 361-1 КК РБ) — за супрацоўніцтва з тэлеканалам "Белсат". Мінскі гарадскі суд разглядаў справу два дні, паведамляе прэс-служба БАЖ.
Сам Павел Падабед інкрымінаваныя "злачынствы" лічыць цалкам надуманымі. Яго затрымалі ў студзені 2023 года. Першапачаткова асудзілі на 15 сутак арышту за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў". Але на волю ён так і не выйшаў — распачалі крымінальную справу.
Праваабаронцы прызналі Падабеда палітвязнем.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.