Віктар Ганчарэнка: “У хуткім часе без працы я не буду”

Спартыўныя заўзятары, абмяркоўваючы на форумах падпісаны 2 красавіка дэкрэт аб дармаедах, жартуюць наконт вядомага беларускага футбольнага трэнера Віктара Ганчарэнкі. Нагадаем, што з сярэдзіны лістапада 2014 года футбольны спецыяліст перастаў быць галоўным трэнерам краснадарскай “Кубані” і не спяшаецца працаўладковацца зноўку. Яшчэ пройдзе тры месяцы з лішкам, і нашаму знакамітаму трэнеру таксама давядзецца выплаціць 20 базавых адзінак у бюджэт, паколькі ён можа трапіць у лік "дармаедаў".

Еўрарадыё паразмаўляла пра гэта з Віктарам Ганчарэнкам. Вось што ён сказаў:

“Можа быць, некаму дастаўлю задавальненне, некага расчарую. Але мяркую, што ў хуткім часе без працы я не буду”.

Калі менавіта спецыяліст ачоліць чарговы клуб і ў якой краіне будзе працаваць, Ганчарэнка пакуль не паведамляе.

Нагадаем, Віктару Ганчарэнку 37 гадоў. Ён набыў вядомасць, калі ў 2008-2013 гадах быў галоўным трэнерам барысаўскага БАТЭ. Менавіта Ганчарэнка ўпершыню вывеў беларускі футбольны клуб у групавы раўнд Лігі чэмпіёнаў. Восенню 2013 года ён ачоліў расійскі клуб "Кубань".

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі