Вікторыя Азаранка будзе гуляць з Серэнай Уільямс
Беларуская тэнісістка на турніры "Ралан-Гарос" выйграла ў чэшкі Люсі Градзецкай.
28 траўня ў другім крузе турніру "Ралан Гарос" беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка абыграла чэшку Люсі Градзецкую. Гульня працягвалася 1 гадзіну і 2 хвіліны і скончылася з лікам 6:2, 6:3.
У трэцім крузе турніру саперніцай Азаранка стане першая ракета свету амерыканка Серэна Уільямс.
Фота — Reuters