Вікторыя Азаранка паднялася на адно месца ў рэйтынгу WTA
У новым рэйтынгу беларуская тэнісістка знаходзіцца на 23-м месцы. Тыдзень таму яна займала 24-ю пазіцыю.
Як адзначае "Прессбол", па-ранейшаму вельмі ўпэўнена лідзіруе амерыканка Серэна Уільямс. У бліжэйшы час яе першай пазіцыі нішто не пагражае.
Найбліжэйшая за Азаранкай беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч займае 94-е месца. Вольга Гаварцова — на 156-м.
Фота — freesmi.by