Вікторыя Азаранка паднялася ў рэйтынгу WTA
Яго абноўлены варыянт з'явіўся ў панядзелак.
У панядзелак, 8 чэрвеня, быў апублікаваны абноўлены рэйтынг Жаночай тэніснай асацыяцыі. У ім беларуска Вікторыя Азаранка паднялася на адзін радок і займае 26-е месца, у яе 1863 ачкі.
Адбыліся змены ў першай дзясятцы. Першае месца засталося за амерыканкай Серэнай Уільямс — 11291 ачко, на другое месца з чацвёртага паднялася чэшка Петра Квітава — 6879 ачкоў, на трэцім засталася румынка Сімона Халеп — 6130 ачкоў.
Расіянка Марыя Шарапава з 2-га месца перамясцілася на 4-е, сербка Ана Іванавіч з 7-га паднялася на 6-е месца, чэшка Люсі Сафаржова з 13-га перамясцілася на 7-е месца.
Яшчэ адна беларуска Аляксандра Сасновіч паднялася ў рэйтынгу WTA на адзін радок — на 126-е месца, Вольга Гаварцова апусцілася з 124-га на 127-е месца.
Фота: ria.ru