Вікторыя Азаранка спрабуе прадаць за $7,5 млн свой дом у ЗША

Вікторыя Азаранка спрабуе прадаць за $7,5 млн свой дом у ЗША

Вікторыя Азаранка з вясны мінулага года спрабуе прадаць за $7,5 млн свой дом у ЗША. Беларуская тэнісістка купіла яго на Манхэтан-Біч у Каліфорніі летам 2015-га за 7 мільёнаў долараў. З яго выдатна бачны акіян. У доме ёсць ліфт, некалькі ванных пакояў, пяць спальняў, на ніжнім паверсе — зала для трэнировак і бар. Азаранка хацела прадаць яго за 8 мільёнаў долараў, але ў лютым сёлета кошт знізіўся на 500 тысяч долараў, паведамляе TUT.by.

Як вядома, Вікторыя Азаранка не выступае з канца лета 2019-га — у яе працягваецца суд аб апецы над сынам з яго бацькам амерыканцам Білі Макігам. Аднак ужо 2 сакавіка Вікторыя правядзе паядынак у 1/16 фіналу турніру ў Мексіцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі