Вікторыя Азаранка ў фінале турніру ў Карлсбадзе
У паўфінале беларуская тэнісістка абыграла сербку Ану Іванавіч у трох сэтах — 6:0, 4:6, 6:3.
Гэта быў першы трохсэтавы паядынак Азаранкі на гэтым турніры. Раней у чвэрцьфінале трэцяя ракетка свету разграміла Урсулу Радваньску — 6:1, 6:2, а да гэтага ў 1/8 фіналу лёгка перамагла Франчэску Ск’явонэ — 6:2, 6:3.
У фінале спаборніцтваў Вікторыя Азаранка сустрэнецца з Самантай Стосур, якая яшчэ ніколі не перамагала беларуску.
Тэнісны турнір у амерыканскім Карлсбадзе (Каліфорнія) адносіцца да катэгорыі “Прэм’ер” і мае прызавы фонд 795 тысяч долараў.