Вікторыя Азаранка ў рэйтынгу WTA апусцілася на 21-е месца
Яна згубіла дзве пазіцыі.
У абноўленым рэйтынгу WTA ад 10 жніўня Вікторыя Азаранка апусцілася на дзве пазіцыі. Беларуская тэнісістка цяпер знаходзіцца на 21-м месцы.
У першай дзясятцы найлепшых тэнісістак змен не адбылося. Узначальвае яе амерыканка Серэна Уільямс.
Вольга Гаварцова паднялася на адну пазіцыю і займае 77-е месца. Аляксандра Сасновіч згубіла ў рэйтынгу адзін радок і апынулася на 122-м месцы.