Вікторыя Азаранка выйшла ў другі круг тэніснага турніру ў Вашынгтоне

Вікторыя Аазаранка 

Вікторыя Аазаранка  / GETTY IMAGES NORTH AMERICA/AFP

Беларуска Вікторыя Азаранка (20-ы нумар у рэйтынгу WTA) у першым крузе тэніснага турніру ў Вашынгтоне абыграла амерыканку Хэйлі Баптыст (97) — 7:6 (8:6), 7:6 (7:3).

Матч доўжыўся 2 гадзіны 25 хвілін.

Дарэчы, сёння беларуская тэнісістка святкуе сваё 35-годдзе.

У другім крузе Азаранка згуляе з кітайскай тэнісісткай Ван Яфань (73).

Яшчэ адна беларуска Арына Сабаленка (3) выйдзе супраць расіянкі Камілы Рахімавай (105).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі