Вікторыя Азаранка прайграла ў стартавым матчы на турніры ў Брысбене

Вікторыя Азаранка 5 студзеня выбыла з турніру ў Брысбене на першай жа гульні. Беларуска прайграла Караліне Плішкавай з Чэхіі — 6:4, 6:7, 4:6.

Нагадаем, у мінулым сезоне Азаранка дайшла ў Брысбене да фіналу. Дарэчы, з сённяшняга дня былая першая ракетка свету Вікторыя Азаранка апусцілася адразу на 11 пунктаў у рэйтынгу WTA — на 42-е месца

Адзначым, што беларуска Вольга Гаварцова выбыла з турніра ў Шэньчжэне таксама ўжо ў першым крузе. Яна прайграла Тэрэзе Сміткавай з Чэхіі — 6:3, 3:6, 3:6.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі