Вікторыя Азаранка знялася з турніра ў Нотынгеме
Вікторыя Азаранка знялася з турніра ВТА ў Нотынгеме, які стартуе ў панядзелак, 6 чэрвеня. Беларуская тэнісістка спаслалася на траўму правага калена, інфармуе "Прессбол".
Як вядома, з-за гэтай траўмы Азаранка нядаўна знялася з адкрытага чэмпіянату Францыі. Яна прайшла абследаванне ў ЗША. Галоўнае пытанне, якое хвалюе беларускіх заўзятараў і спецыялістаў, ці здолее Вікторыя аднавіцца да пачатку Уімблдонскага тэніснага турніра. Ён стартуе 27 чэрвеня.