Вікторыя Азаранка знялася з турніру ВТА ў Люксембургу

Вікторыя Азаранка знялася з турніру ВТА ў Люксембургу

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка адмовілася ад удзелу ў Адкрытым чэмпіянаце Люксембурга (BGL BNP PARIBAS LUXEMBOURG OPEN), піша "Прессбол".

Турнін пройдзе з 16 па 21 кастрычніка. Яго прызавы фонд складае больш за 225 тысяч долараў. 

Азаранка паведаміла арганізатарам пра сваё рашэнне, спаслаўшыся на асабістыя абставіны.

Як вядома, неўзабаве тэнісістку чакае суд з яе былым партнёрам наконт апекі над іх сумесным сынам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі