Віталь Радзівонаў: 100-годдзе БНР для мяне больш гістарычная дата, чым свята

Віталь Радзівонаў: 100-годдзе БНР для мяне больш гістарычная дата, чым свята

Спартовы дырэктар футбольнага клуба БАТЭ Віталь Радзівонаў у жывым эфіры Еўрарадыё выказаўся пра 100-годдзе абвяшчэння дзяржаўнай незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, якое сёлета адзначаецца пры спрыянні ўладаў.

Радзівонаў: “На сённяшні дзень у мяне такая пазіцыя склалася па адносінах да святаў. Я не святкую нічога, акрамя дзён народзінаў чальцоў маёй сям’і. Гэтае свята для мяне з’яўляецца больш гістарычнай датай, чым святам, калі я буду рабіць нейкія дзеянні. Для мяне гэта гістарычная дата, якую павінны ведаць усе беларусы”.

Віталю Радзівонаву 34 гады. Ён быў нападаючым БАТЭ і нацыянальнай зборнай Беларусі, кар’еру гульца скончыў у 2017 годзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі