Віталя Рымашэўскага не пусцілі да арыштаванага Алеся Пушкіна

Кандыдата ў прызідэнты Віталя Рымашэўскага не пусцілі да мастака Алеся Пушкіна, якога арыштавалі на 13 сутак. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў сам палітык.
Рымашэўскі распавёў, што ён і яго давераныя асобы збіраюцца падысці ў суд у Крупках і нагадаць службоўцам пра крымінальную адказнасць. Таксама плануецца правесці акцыю ў падтрымку Алеся Пушкіна:

Рымашэўскі: “З кіраўніком РАУС размаўлялі, таксама з мясцовым пракурорам. Мы запатрабавалі, каб мне далі магчымасць дайсці да Алеся Пушкіна і на свае вочы пабачыць, у якім ён фізічным стане знаходзіцца, што з ім адбываецца зараз. Нам у гэтым адмоўлена. Мы правядзем зараз акцыю ў яго падтрымку, зладзім пікет. Паінфармуем жыхароў горада, што адбываецца. Таксама зойдзем у суд і папярэдзім іх аб крымінальнай адказнасці. Мы папярэдзілі пра адказнасць кіраўніка РАУС і пракурора”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі