Вольга Гаварцова перамагла на старце кваліфікацыі турніру ў ЗША

Вольга Гаварцова перамагла на старце кваліфікацыі турніру ў ЗША

У кваліфікацыі адкрытага чэмпіянату ЗША (US Open) беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова (185-я ў рэйтынгу WTA) выйграла першы паядынак, інфармуе БЕЛТА. 

Наша суайчынніца выйграла ў французскай тэнісісткі Джэсікі Паншэ (199) — 6:2, 2:6, 6:2. Сустрэча працягвалася 1 гадзіну 52 хвіліны.

Для выхаду ў асноўную сетку US Open трэба пераадолець тры кваліфікацыйныя бар'еры.

Таксама ў Нью-Ёрку Аляксандра Сасновіч (45), якая будзе гуляць у асноўнай сетцы адкрытага чэмпіянату ЗША без кваліфікацыі, паспяхова стартавала на турнір NYJTL Bronx Open. У 1/16 фіналу адзіночнага разраду беларуская тэнісістка перамагла славенку Палону Херцаг (56) — 6:3, 6:2.

У асноўнай сетцы адкрытага чэмпіянату ЗША выступяць яшчэ дзве нашыя спартоўкі — Арына Сабаленка (9) і Вікторыя Азаранка (41).

US Open-2019 пройдзе ў Нью-Ёрку з 26 жніўня па 8 верасня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі