Вольга Гаварцова — у фінале тэніснага турніру ў Індыян Харбар Біч
Беларуска Вольга Гаварцова выйшла ў фінал тэніснага турніру ў амерыканскім Індыян Харбар Біч з прызавым фондам 80 тысяч долараў.
У паўфінале наша тэнісістка, якая займае 190-е месца ў сусветным рэйтынгу перамагла Онс Жабер з Тунісу (119) — 5:7, 6:3, 6:2.
Раней у ¼ фіналу Гаварцова адолела амерыканку Мэдзісан Брэнгл — 7:6 (7), 6:4. У вырашальным паядынку беларуска сустрэнецца на корце з амерыканкай Амандай Анісімавай.