Вольга Гаварцова выйшла ў паўфінал турніру ў ЗША
Беларуска Вольга Гаварцова выйшла ў паўфінал тэніснага турніру ў амерыканскім Індыян Харбар Біч. Гэта турнір серыі ITF Pro Circuit, прызавы фонд якога складае 80 тысяч долараў.
У ¼ фіналу Гаварцова адолела амерыканку Мэдзісан Брэнгл — 7:6 (7), 6:4.
У паўфінале саперніцай беларускі стане Онс Жабер (Туніс).