Вольга і Юлія Казуліны, Ігар Рынкевіч і Сяргей Скрабец пачнуць галадоўку

Галадоўку гатовыя абвесціць дочкі палітвязня Аляксандра Казуліна Вольга і Юлія, а таксама яго паплечнікі па сацыял-дэмакратычнай партыі Ігар Рынкевіч і Сяргей Скрабец. На гэты крок яны пойдуць у тым выпадку, калі Казуліна да 14 гадзінаў 25 лютага не адпусцяць з калоніі на пахаванне жонкі Ірыны. Нагадаем, што галадоўку пратэсту аб’явіў сёння Аляксандр Казулін, які пра гэта паведаміў па тэлефоне сваёй дачцэ Вользе.

Тым часам, Вольга Казуліна рыхтуе чарговы ліст на імя начальніка калоніі “Віцьба-3” Віталя Агнісцікава і генпракурора Рыгора Васілевіча з просьбай прадаставіць яе бацьку кароткачасовы адпачынак у сувязі са смерцю жонкі. Да пісьма прыкладзеная копія пасведчання аб смерці Ірыны Казулінай.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі