Вулічны карнавал “ружовага панядзелка” ў Нямеччыне (фотарэпартаж)

Вулічны карнавал “ружовага панядзелка” ў Нямеччыне (фотарэпартаж)

4 лютага ў Нямеччыне пачалася галоўная культурная падзея — традыцыйны вулічны карнавал. Ён будзе цягнуцца 6 дзён і скончыцца 10 лютага.

Кульмінацыя карнавалу адбываецца сёння, 8 лютага, у “ружовы панядзелак” (Rosenmontag), калі ладзіцца вялікае маскараднае шэсце. Звычайна ў ім бяруць удзел каля 10 тысяч чалавек.

У Кёльне, дзе звычайна праходзяць галоўныя і самыя маштабныя мерапрыемствы карнавалу, улады горада павысілі меры бяспекі. На вуліцах знаходзіцца больш за дзве тысячы паліцэйскіх. Акрамя таго, усталяваныя дадатковыя камеры назірання.

Нягледзячы на прынятыя меры, паліцыя горада паведаміла, што толькі цягам першай ночы карнавалу ў горадзе былі зафіксаваныя 22 злачынствы, звязаныя з сэксуальнымі дамаганнямі.

190 чалавек затрыманыя. Улады адмовіліся каментаваць нацыянальную прыналежнасць злачынцаў, але прызналі, што колькасць сэксуальных дамаганняў сёлета вышэйшая, чым у летась.

Разам з тым, улады шэрагу нямецкіх гарадоў паведамілі, што адмянілі святочнае шэсце ў сувязі з умовамі надвор’я. Сярод іх Дзюсельдорф, Мюнстэр, Майнц, Рэклінгхаўзэн, Эсэн, Дуйсбург, Аахен і Вэнда. У гэтых гарадах чакаецца шквалістае ўзмацненне ветру да 100 км/г.

#Umzug #rosenmontagszug

A photo posted by Haris Muhammad (@haris.gondal) on

Unser Karnevalsreporter Moritz steht bei bestem Wetter am Kölner #Rosenmontagszug! #OrangeHB #Karneval #Sonne #sun #rosenmontag #jecke #kölsch

A photo posted by Orange by Handelsblatt (@orange_by_handelsblatt) on

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі