Вулкан закрыў неба над Еўропай — пахаванне Качыньскіх могуць адкласці

У пятніцу над Еўропай скасаваныя 17 тысяч авіярэйсаў з-за вывяржэння ісландскага вулкана бліз ледавіка Эяф'ялаекюль. Вулкан абудзіўся пасля 200-гадовай спячкі, вулканічны попел падняўся на 6 тысяч метраў і закрыў неба Паўночнай Еўропы. Ён цалкам забівае рухавікі самалётаў, таму палёты немагчымыя. Сваю паветраную прастору цалкам закрылі Брытанія, Ірландыя, Нарвегія, Данія, Бельгія, Нідэрланды, Фінляндыя, Літва, Эстонія.

Часткова закрылі прастору Швецыя, Францыя, Нямеччына, Польшча, Аўстрыя, Чэхія. Усе 58 цягнікоў "Еўрастар", што ходзяць паміж Лонданам і кантынентальнай Еўропай, запоўненыя пад завязку.

Хмара попелу сунецца на ўсход і паўднёвы ўсход Еўропы і калі спыніцца — няясна.

Польскія ўлады заявілі, што калі перабоі ў авіяцыі працягнуцца, ім, магчыма, давядзецца адкласці пахаванне прэзідэнцкай пары Леха і Марыі Качыньскіх, на якое меліся прыбыць 80 урадавых дэлегацый.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі