ВУП Беларусі працягвае зніжацца
Валавы ўнутраны прадукт Беларусі працягвае зніжацца. Згодна з ацэнкамі за студзень-жнівень 2016 года аб’ём ВУП у бягучых коштах склаў 60,8 мільярда рублёў, або ў суадносных коштах на 3% меней за ўзровень леташняга перыяду, паведамляе БелаПАН са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт.
Зніжэнне ВУП адзначаецца з мінулага года. Сёлета ў першым паўгоддзі тэмпы падзення запаволіліся, аднак з ліпеня зноў паскорыліся. Паводле апошніх ацэнак Мінэканомікі, асноўны макраэканамічны паказнік краіны можа знізіцца сёлета на 2%.
Міжнарожныя фінансавыя арганізацыі, якія выступаюць крэдыторамі Беларусі, прагназуюць, што рэцэсія ў краіне сёлета захаваецца. Напрыклад, МВФ дае прагноз зніжэння ВУП да 3%, а Еўразійскі банк развіцця — 1,9%.
Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2016-2020 гады, асноўныя палажэнні якой ухваленыя на Уснбеларускім народным сходзе, прадугледжвае, што ВУП Беларусі ў новай пяцігодцы вырасце на 12-15%.