ВУП Беларусі зменшыўся, бо Расія абмежавала пастаўкі нафты
На 0,3% знізіўся валавы ўнутраны прадукт Беларусі. Прычынай сталі абмежаванні на пастаўкі расійскай нафты.
Такую лічбу назваў журналістам прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў пасля дакладу Аляксандру Лукашэнку аб працы эканомікі за мінулы перыяд 2016 года, праектах прагнозу, бюджэту і грашова-крэдытнай палітыкі на 2017 год, перадае БЕЛТА.
Кабякоў паведаміў, што ў ліпені-жніўні расійскі бокам абмежаваў пастаўкі нафты, што адмоўна адбілася на беларускай эканоміцы. Па словах кіраўніка ўраду, у трэцім квартале Беларусь недаатрымала 1,6 млн т. У выніку, скараціліся аб'ёмы прамысловай вытворчасці і аб'ёмы. У выніку ВУП Беларусі зменшыўся на 0,3%.
Прэм'ер-міністр выказаў надзею, што бліжэйшым часам Мінск і Масква змогуць вырашыць ўзніклыя праблемы ў нафтагазавай сферы.