Вы што як партызаны лісты закладваеце — Шайгу прыйшоў з праверкай у ваенкамат
Міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу прыйшоў з раптоўнай праверкай у маскоўскі ваенкамат / скрыншот відэа
Расійскія сацыяльныя сеткі і СМІ абмяркоўваюць відэа з міністрам абароны Расіі Сяргеем Шайгу, якое з'явілася ў інтэрнэце. Ролік быў апублікаваны ў блогу аднаго з карыстальнікаў платформы "Яндэкс.Дзэн", паведамляе РБК.
Паведамляецца, што гэта відэа было знятае падчас раптоўнай праверкі, якую Шайгу зладзіў у адным з маскоўскіх ваенкаматаў. Кіраўнік расійскага Мінабароны, у прыватнасці, раскрытыкаваў падначаленых за адсутнасць неабходнай тэхнікі.
"Калегі, я сюды прыязджаю трэці раз, у вас мікрахвалёўка ёсць, лядоўня ёсць, а камп'ютараў, каб па электронцы звязацца з іншым ваенкаматам, няма. Ячэйка, пошта... вы што як партызаны лісты закладваеце? Што гэта за праца такая", — абурыўся расійскі міністр.
Журналісты РБК удакладнілі, што накіравалі запыт у Дэпартамент інфармацыі і масавых камунікацый Мінабароны ў надзеі на тлумачэнні, што гэта было. Адказу пакуль няма.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.