Вядомы актор Чарлі Шын заявіў, што ў яго ВІЧ
Амерыканскі актор Чарлі Шын паведаміў, што ў яго дыягнаставалі ВІЧ-інфекцыю. Па словах 50-гадовага кінаартыста, якія перадае РБК, дыягназ быў пастаўлены яшчэ чатыры гады таму.
У інтэрв'ю тэлеканалу NBC Шын заявіў: "Тры гэтыя літары складана прыняць. Гэта паваротны момант у жыцці чалавека". Ён заявіў, што вырашыў паведаміць пра ВІЧ, каб спыніць "гэты шквал нападаў і паўпраўды".
"Гэта пачалося з разбуральных галаўных боляў. Я думаў, што гэта рак мозгу. Я думаў, гэта канец", — распавёў Шын.
Фота: peopletalk.ru