Гурт “Ляпіс Трубяцкі” распавёў, якія песні не сыграе ў развітальным туры

Гурт “Ляпис Трубецкой” абвясціў даты развітальнага міні-тура, які атрымаў назву “Клоуна нет”.

“Гурт — жывы арганізм, а таму часта праграма моцна змяняецца ў залежнасці ад аўдыторыі, — распавядае прадстаўнік гурта Аляксандр Бергер. — А ўлічваючы, што пляцоўкі вельмі розныя, то і праграма, думаю, у кожным горадзе будзе крыху адрознівацца. Але першапачатковы пасыл, што мы вывальваем усё лепшае, як і раней без песень да альбома “Капітал”. То бок самыя моцныя хіты пачынаючы з 2007 года”.

Развітальны міні-тур складаецца з чатырох канцэртаў і наўрад ці будзе пашыраны. 22 жніўня “Ляпіс Трубяцкі” выступіць у маскоўскім “ГлавClub”, 23 — у віленскім Loftas, 26 жніўня “Клоуна нет” прагучыць на кіеўскім стадыёне “Дынама”, а 28 — ў клубе “А2” ў Санкт-Пецярбургу. На ўсе канцэрты з Мінска будуць ладзіцца бас-туры, а жадаючыя патрапіць на канцэрт у Літве мусяць падаць дакументы ў літоўскую амбасаду да 14 жніўня. Канцэрт пачнецца ў 21:00.

Нагадаем, у сакавіку лідар гурта Сяргей Міхалок абвясціў, што роспускае “Ляпісаў” ад 1 верасня 2014 года. Пра свае дальейшыя планы музыкі абяцалі “паведаміць ў сваім тэстаменце, якое надрукуюць ва ўсіх еўрапейскіх СМІ”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі