Вядро смецця ў дзень на чалавека. Мы ізноў пераплочваем?
Кожны жыхар Мінска павінен заплаціць за вываз 2,68 кубаметра смецця. Такі нарматыў быў уведзены роўна год таму — 25 лютага 2015-га. Дагэтуль ён складаў 2,43 кубаметра. Газета “Комсомольская правда в Беларуси” падлічыла, што калі перавесці 2,68 кубаметра смецця ва ўсім зразумелыя вёдры, атрымаецца ажно 335 на год. 2,68 куба — гэта 2680 літраў. Дзелім на стандартнае вядро для смецця з-пад ракавіны аб’ёмам 8 літраў і атрымливаем акурат 335 штук. Іначай кажучы, кожны чалавек плаціць камунальнікам за тое, што выкідвае роўна вядро смецця амаль кожны дзень.
Такім чынам лічбы выглядаюць больш чым дзіўна. Нават у сям’і з 3-4 чалавек смецце выкідваецца не абавязкова кожны дзень. То бок можна меркаваць, што нарматывы “Мінгарвыканкама” завышаныя ў некалькі разоў.